Усе навіны

Вярхоўны лідар Ірана заклікаў іранскіх спартсменаў адмаўляцца ад спаборніцтваў з ізраільцянамі

23 лістапада, 10:46

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі звярнуўся да іранскіх спартсменаў з заклікам не ўдзельнічаць у прамых спартыўных супрацьстаяннях з ізраільцянамі на міжнародных спаборніцтвах.

Ён агучыў гэта на сустрэчы з медалістамі азіяцкіх і Параазіяцкіх гульняў 22 лістапада, на якой Ізраільскіх спартоўцаў назваў «прадстаўнікамі злачыннага і тэрарыстычнага рэжыму».

Хаменеі адзначыў гульцоў зборнай Ірана па футболе, якія перад матчам з Іарданіяй насілі палестынскую куфію ў знак падтрымкі палестынцаў. Пахваліў спартсменак, якія падчас гульняў насілі хусткі і адмаўляліся паціскаць рукі мужчынам падчас уручэння медалёў.

«Спартсменам важна дэманстраваць сваю веру з дапамогай такіх дзеянняў, як распасціранне і ўзвышэнне рук у малітве, а таксама Цалаванне сцяга Ісламскай Рэспублікі», – сказаў Хаменеі.

Таксама ў яго твітары зʼявілася паведамленне аб удзеле іранцаў у спаборніцтвах з ізраільцянамі.

«Сёння легітымнасць рашэння іранскіх спартсменаў з нагоды адмовы спаборнічаць з супернікамі па сіянісцкім рэжыме ў спартыўных турнірах відавочная, як ніколі раней», – гаворыцца ў твіце Хаменеі.

Гэта ўжо не першы раз Вярхоўны лідар Ірана заклікае іранскіх спартсменаў не ўдзельнічаць у прамых спартыўных супрацьстаяннях з ізраільцянамі на міжнародных спаборніцтвах. Такая ж сустрэча з тымі ж заклікамі была пасля Токіа-2020.