Усе навіны

Латушка прапанаваў пайсці на перамовы аб вызваленні палітвязняў у абмен на допуск рэжымных спартоўцаў да АГ-2024

2 снежня, 22:24

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка на слуханнях Каардынацыйнай Рады выступіў з прапановай дамагацца вызвалення палітвязняў узамен на допуск рэжымных спартоўцаў да Алімпійскіх гульняў-2024.

«Я думаю, што адзін з інструментаў, які можа быць у бліжэйшы час выкарыстаны – гэта перамовы. Магчымае вывучэнне пазіцый на прадмет прысутнасці дэлегацыі рэжымных спартсменаў на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. Мы можам паставіць гэтую ўмову для таго, каб дапусціць гэтую рэжымную дэлегацыю пры выкананні іншых прынцыпаў МАК і пры ўмове таго, што Лукашэнка пойдзе на вызваленне палітычных зняволеных. Або хаця б іх часткі», – сказаў Латушка.