Усе навіны

Леўчанка пра правы чалавека: «Працягвайце выкарыстоўваць свой голас, нават калі адчуваеце, што не можаце змяніць сітуацыю»

11 снежня, 11:42

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка напісала ў сваім Instagram пост, прысвечаны Дню правоў чалавека.

«10 снежня – афіцыйны Дзень правоў чалавека. Яго адзначаюць ва ўсім свеце. Але зараз, у 2023 годзе, у свеце так шмат краін, у якіх правоў няма, у многіх краінах яны лічацца прывілеем. Гэта такія краіны, як мая – Беларусь. Дзе правоў чалавека не існуе, а такія простыя рэчы, як свабода меркаванняў і іх выказвання, цалкам разбураны і адняты ў людзей. Людзей саджаюць у турму толькі за тое, што яны выкарыстоўвалі свой голас, за тое, што прытрымліваюцца іншага меркавання, за тое, што паставілі лайк ці зрабілі рэпост фатаграфіі ў Instagram.

На сённяшні дзень «афіцыйна» (але іх колькасць значна большая) у Беларусі больш за 1500 палітвязняў (на 10 снежня праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляў пра 1477 – Tribuna.com). Не таму, што яны здзейснілі нейкае злачынства, а таму што яны выкарыстоўвалі свой голас – адно з галоўных асноўных правоў чалавека, кожнага чалавека ў свеце! Гэтыя людзі не проста сядзяць за кратамі – іх увесь час падвяргаюць катаванням. Вы спытаеце, адкуль я ведаю? Я сама праз гэта прайшла.

Дык вось, сёння давайце падумаем пра асноўныя правы, якія аб'ядноўваюць нас усіх. Працягвайце выкарыстоўваць свой голас і абараняць інтарэсы іншых, нават калі вы адчуваеце, што ваш голас не мае значэння ці што не можаце змяніць сітуацыю. Я тут, каб сказаць вам: вы можаце! Выкарыстанне свайго голасу – гэта адна з самых магутных рэчаў, якія ёсць у кожнага з нас!

Давайце адстойваць роўнасць, годнасць і справядлівасць для кожнага чалавека. А калі мы думаем, што нас гэта не тычыцца – паверце мне, гэта ўсяго толькі пытанне часу. Разам мы можам змяніць сітуацыю. Разам мы можам пабудаваць свет, у якім права для кожнага стане рэальнасцю», – напісала Леўчанка.