Усе навіны

За «экстрэмісцкія» падпіскі начальнік аддзела спорту выканкама Лукашэнкi па Жлобіну Ахрэменкa атрымаў «суткі»

4 студзеня, 17:21

«Суд» рэжыму Лукашэнкі па горадзе Жлобін даў 15 сутак арышту начальніку аддзела спорту выканкаму Лукашэнкi па Жлобіне Яўгену Ахрэменку.

Паводле інфармацыі тэлеграм-канала «Свабодны Жлобін», Ахрэменку затрымалі «сілавікі» Лукашэнкі ў прамежак з 26 па 29 снежня.

Прычынай сталі «экстрэмісцкія» падпіскі чыноўніка ў сацсетках. У выканкаме Лукашэнкі па Жлобіне журналістам «Флагштока» паведамілі, што Ахрэменка ў іх ужо не працуе.