Усе навіны

Арыштаваны чыноўнік рэжыму патлумачыў сваю цікавасць да «экстрэмісцкага» акаўнта пошукам «супрацьпраўных дзеянняў» спартсменаў

10 студзеня, 11:35

«Гомельская Вясна» ўдакладнiла прычыну арышту на 15 сутак, якi атрымаў ад рэжымнага «суда» начальнік аддзела спорту і турызму выканкама Лукашэнкі па Жлобіне Яўген Ахрэменка.

Па iнфармацыi крынiцы, Ахрэменку пакаралі за лайк пасту з вiншаваннем з «днём прафнепрыдатнасці КДБ» у прызнаным рэжымам «экстрэмісцкiм» акаўнце Free Zhlobin у Instagram.

Ахрэменка падчас «суда» заявiў, што не меў мэты распаўсюджвання паста, а лайк паставiў нiбыта выпадкова. Заход у «экстрэмiсцкi» акаўнт ён патлумачыў тым, што «перачытваў публікацыі супольнасці з мэтай выяўлення і спынення супрацьпраўных дзеянняў з боку падапечных супрацоўнікаў і спартсменаў».

Адзначым, пасля арышту Ахрэменку пазбавiлi пасады ў «выканкаме».