Усе навіны

На стадыёне «Дынама» пройдуць вадохрышчанскія купанні

11 студзеня, 19:39
1

Мінскі стадыён «Дынама» 18 і 19 студзеня прапануе наведаць перасоўную купель з лазняй і акунуцца ў асвячоную ваду ў Вадохрышча.

Купель будзе ўстаноўлена каля сектара А5. Час працы купелі: 18 студзеня – з 18:00 да 24:00, 19 студзеня – з 8:00 да 18:00. Пасля акунання ўдзельнікі змогуць сагрэцца ў лазні.