Усе навіны
Photo

Пасольства Расіі ў ПАР выдаліла расісцкі пост, які намякае на ўжыванне допінгу амерыканскімі спартсменкамі

1 лютага, 18:53

Пасольства Расіі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы выдаліла расісцкі пост, які намякае на ўжыванне амерыканскімі спартсменкамі допінгу.

Зверху намалявана расійская фігурыстка Каміла Валіева з подпісам «допінг».

А знізу – амерыканская гімнастка Сымона Байлс і тэнісістка Серэна Уільямс. Фатаграфіі падпісаны «шматкі».

Гэтае паведамленне яны пракаментавалі: «Не пераблытайце!»

Раней Спартыўны арбітражны суд у Лазане (CAS) ануляваў усе вынікі Валіевай з 25 снежня 2021 года з-за станоўчай допінг-пробы, а таксама дыскваліфікаваў яе на 4 гады.