Усе навіны

Tribuna.com адкрывае вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

22 лютага, 23:15

Tribuna.com працягвае працаваць, нягледзячы на блакіроўку і абвяшчэнне «экстрэмісцкім фармаваннем». Мы застаёмся найбуйнейшым спартыўным медыя ў Беларусі і дастаўляем кантэнт на сайт, у дадаткі і групы ў сацыяльных сетках.

Цяпер мы аб’яўляем вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін.

Задачы:

• напаўненне стужкі навін;

• напісанне ўласных навін;

• маніторынг беларускіх крыніц і агрэгацыя кантэнту;

• адсочванне замежных крыніц, пераклад і адаптацыя навін;

• адпраўка пуш-паведамленняў з самымі гарачымі навінамі.

Ад вас:

• веданне спартыўнай спецыфікі і любоў да спорту ў цэлым;

• пісьменная беларуская мова;

• уменне хутка думаць, хутка рабіць і агульная стрэсаўстойлівасць;

• увага да дэталяў;

• самадысцыпліна для дыстанцыйнай працы;

• наяўнасць досведу працы ў медыя ці вельмі-вельмі шмат жадання рабіць кар’еру ў медыя.

Ад нас:

• гібкі графік;

• асобныя ганарары за дадатковыя віды працы;

• сумеснае абмеркаванне фінансавай кампенсацыі;

• дружны калектыў, які за праўду.

Рэзюмэ дасылайце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «Рэдактар стужкі навін». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.