Усе навіны

Tribuna.com адкрывае вакансію дата-аналітыка

28 лютага, 14:29

Tribuna.com – адзін з лідараў на рынку спартыўных медыя ў Беларусі. Ва Украіне аўдыторыя на сайце і ў мабільных дадатках перавышае 600 тысяч карыстальнікаў штомесяц і працягвае стабільна расці. Аўдыторыя нашых праектаў блізкая да 10 мільёнаў у Францыі, Італіі, Германіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі і іншых краінах, будзе больш.

Мэта кампаніі – развіццё незалежных медыя і будаўніцтва высокатэхналагічнага прадукта сусветнага ўзроўню. Палітыка кампаніі – лёгкасць, гнуткасць у прыняцці рашэнняў і менеджменце працоўных працэсаў, што дазваляе імкліва расці і будаваць кар’еру ўнутры кампаніі. Для нас важны ўклад кожнага ў працэсе стварэння прадукта, бо наш спецыяліст з’яўляецца экспертам і непасрэдна ўдзельнічае ва ўсіх працэсах.

Абавязкі:

  • Узаемадзейнічаць з унутранымі заказчыкамі: продакт- і маркетынг-менеджарамі, рэдакцыяй, тэхнічнай камандай распрацоўкі і тэсціравання (пастаноўка задач у выглядзе тыкетаў у Jira, дакументацыя – у Google Табліцах і Notion).
  • Наладжваць новыя і падтрымліваць існуючыя ўнутраныя сістэмы збору аналітычных даных як з мабільных дадаткаў, так і з вэб-сайта.
  • Кіраваць ETL-працэсамі (скрыпты пішуцца на Python у Airflow для збору даных з вонкавых крыніц, напрыклад, так выпампоўваюцца логі паводзін карыстачоў праз AppMetrica Logs API і інфармацыя пра рэкламныя клікi/прыбыткi праз Google Ad Manager API).
  • Пісаць запыты, здабываць з вялікага набору сырых даных зразумелыя адказы на пытанні.
  • Канструяваць аўтаматызаваныя рэпорты і дашборды ў Redash.
  • Удзельнічаць у правядзенні A/B-тэстаў.
  • Самастойна фармуляваць і правяраць прыярытэтныя гіпотэзы, прапаноўваць і развіваць унутраныя сэрвісы, карысныя з пункту гледжання бізнесу.

Ад вас:

  • Уменне выкарыстоўваць у працы логіку і матэматычныя інструменты (статыстыку, алгарытмы), пры гэтым разумець прадуктовыя метрыкі.
  • Упэўненае валоданне любым з дыялектаў SQL (працаваць прыйдзецца з Clickhouse/MySQL/PostgreSQL).
  • Уменне прымяняць асноўныя бібліятэкі Python для працы з данымі (pandas, numpy, scipy) і/цi ўменне самастойна знайсці працоўныя рашэнні.
  • Веданне інтэрфейсаў асноўных аналітычных сістэм – Google Analytics і іншых.
  • Гатоўнасць пагрузіцца ў тэматыку спартыўных медыя, каб базава разумець патрэбнасці карыстальнікаў.
  • Вялікім плюсам будзе наяўнасць досведу працы з Airflow і СКБД Clickhouse (на ўзроўні стварэння табліц).

Для вас:

  • Праца ў адной з найлепшых медыйных каманд і амбіцыйныя задачы, якія ўключаюць у сябе працу з найбуйнейшымі сусветнымі геа.
  • Магчымасць прымяніць веды на практыцы для вялікай аўдыторыі.
  • Адпачынак 24 дні і гнуткі падыход да бальнічных.
  • Індывідуальны графік (толькі для найлепшых).
  • Выдатны калектыў, які пры жаданні можна не бачыць і працаваць дыстанцыйна :)
  • Сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.

Калі ты падзяляеш нашы каштоўнасці і хочаш імкліва развівацца, дасягаць кар’ерных вышынь, любіш займацца і цікавішся спортам, а самаразвіццё для цябе не проста слова – дасылай сваё рэзюмэ на ua.jobs@tribuna.com з тэмай «Data Analyst».