Усе навіны

МАК абмяркуе допуск беларусаў да ўдзелу ў адкрыцці АГ-2024

8 сакавіка, 22:10

Міжнародны алімпійскі камітэт плануе разгледзець удзел беларускіх і расейскіх спартоўцаў у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Парыжы. Гэта будзе абмяркоўвацца на найбліжэйшым пасяджэнні, якое пройдзе 19-20 сакавіка ў Лазане (Швейцарыя).

Падчас размовы з карэспандэнтамі кіраўнік каардынацыйнай камісіі Алімпіяды Аліўе Бекерс-В'ежан у адказ на пытанне пра тое, ці возьмуць беларусы і расіяне ўдзел у цэрымоніі адкрыцця, заявіў, што афіцыйнага рашэння яшчэ няма.

Алімпійскія гульні ў Парыжы будуць праходзіць з 26 ліпеня па 11 жніўня. Спартсмены з Расіі і Беларусі выступяць у нейтральным статусе.