Усе навіны

Цырымонія адкрыцця Алімпіяды-2024 адбудзецца 26 ліпеня на Сене – упершыню не на стадыёне

10 сакавіка, 09:22

Арганізацыйны камітэт Алімпіяды-2024 у Парыжы аб'явіў час і месца адкрыцця спаборніцтваў.

Цырымонія адкрыцця адбудзецца ў Парыжы 26 ліпеня ў 19.30 па парыжскім часе. Гэта будзе самая маштабная цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў і першая, якая пройдзе не на стадыёне.

Падчас цырымоніі адкрыцця 180 барж са спартоўцамі праплывуць па Сене ў цэнтры сталіцы. Уздоўж ракі будуць праходзіць мастацкія выступленні, якія будуць дэманстраваць спадчыну Францыі і Парыжа.

Усяго было прададзена 326 тысяч білетаў, і яшчэ 200 тысяч чалавек змогуць назіраць за шоу са сваіх дамоў з відам на Сену.