Усе навіны

МАК не будзе прымяняць санкцыі да Ізраіля перад Алімпіядай-2024 з-за баявых дзеянняў у Газе

10 сакавіка, 20:20

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) не плануе прымяняць санкцыі да Ізраіля перад Алімпійскімі гульнямі ў Парыжы.

Раней некаторыя палестынскія актывісты, а таксама група левых дэпутатаў французскага парламента заклікалі МАК накласці на Ізраіль санкцыі за баявыя дзеянні ў Газе.

Кіраўнік каардынацыйнага камітэта МАК Алімпіяды ў Парыжы П'ер-Аліўе Бекерс-В'ежан пракаментаваў гэты заклік так: «На дадзены момант не магу ўявіць сабе санкцыі супраць Ізраіля». Ён заявіў, што баявыя дзеянні ў Газе і ўварванне Расіі ва Украіну – гэта «розныя сітуацыі».

«Прычыны, якія прымусілі МАК спачатку накласці санкцыі на Расію, а затым на Алімпійскі камітэт Расіі (АКР), вельмі канкрэтныя. Расія, у прыватнасці АКР, падарвалі асноўныя палажэнні Алімпійскай хартыі.

Гэта не датычыцца ні Алімпійскага камітэта Палестыны, ні Алімпійскага камітэта Ізраіля, якія мірна суіснуюць разам. Цалкам зразумела, што гэта розныя сітуацыі», – сказаў Бекерс-В'ежан для AFP.