Усе навіны

Беларускія і расійскія атлеты не будуць удзельнічаць у парадзе краін на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2024

19 сакавіка, 20:42

Нейтральныя беларускія і расійскія атлеты не будуць удзельнічаць у парадзе краін на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2024, заявіў МАК.

Прычына – яны з'яўляюцца індывідуальнымі спартсменамі.

Рашэнне аб іх удзеле ў цырымоніі закрыцця гульняў будзе прынята пазней, улічваючы, што на яе выходзяць усе спартсмены разам.

Паведамлялася, што 7 беларускіх спартсменаў ужо кваліфікаваліся на Алімпіяду, але па падліках «Трыбуны» ліцэнзій восем, акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў некалькіх відах кваліфікацыя працягваецца пры ўдзеле беларусаў.

Нагадаем, гульні пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня ў Парыжы.