Усе навіны

Узнагароды, выйграныя беларускімі і расійскімі спартсменамі, не будуць адлюстроўвацца ў медальным заліку АГ

19 сакавіка, 22:03

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) прыняў рашэнне аб прысутнасці нейтральных спартсменаў з расійскім і беларускім пашпартамі ў медальным заліку Алімпіяды-2024.

Медалі, выйграныя індывідуальнымі нейтральнымі спартоўцамі з расійскім ці беларускім пашпартам, не будуць адлюстроўвацца ў медальным заліку.

Раней паведамлялася, што 7 беларускіх спартсменаў ужо кваліфікаваліся на Алімпіяду, але па падліках «Трыбуны» ліцэнзій восем, акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў некалькіх відах кваліфікацыя працягваецца пры ўдзеле беларусаў.

Нейтральныя атлеты не прымуць удзел у парадзе краін на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2024.