Усе навіны

МАК прагназуе ўдзел 22 беларусаў у Алімпіядзе

20 сакавіка, 09:50

Эксперты МАК ацанілі колькасць спартсменаў ад Беларусі, якія могуць узяць удзел у Алімпіядзе-2024.

Па паведамленні Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК), пры найбольш верагодным сцэнары на АГ, якія пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня 2024 года, адправяцца 22 беларусы.

Найбольш аптымістычны (і найменш верагодны) прагноз экспертаў па Беларусі – удзел у Гульнях 28 атлетаў.

Паведамлялася, што 7 беларускіх спартсменаў ужо кваліфікаваліся на Алімпіяду, але па падліках «Трыбуны» ліцэнзій восем. Акрамя таго, чакаюць рашэння МАК беларускія лёгкаатлеты з выкананым нарматывам, а ў некалькіх відах кваліфікацыя працягваецца пры ўдзеле беларусаў.