Усе навіны

Украіна звярнулася да МАК і ITF наконт рашэння дапусціць беларускіх і расійскіх тэнісістаў да Алімпіяды у парным разрадзе

21 сакавіка, 20:23

Украінскі бок звярнуўся да прэзідэнта МАК Томаса Баха і прэзідэнта міжнароднай федэрацыі тэніса (ITF) Дэвіда Гагерці аб рашэнні дапусціць расійскіх і беларускіх тэнісістаў да Алімпіяды-2024 у парным разрадзе.

Кіраўнік Мінмаладзёжспорту Мацвей Бідны, прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт і прэзідэнт Федэрацыі тэніса Украіны Сяргей Лагур напісалі агульны ліст, у якім адзначылі, што згодна з правіламі нейтралітэту МАК, «каманды атлетаў з расійскім або беларускім пашпартам не могуць быць разгледжаны» і «не могуць браць удзел у Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024».

«Успрыманне грамадскасцю пар расiйскіх ці беларускіх тэнісістаў, якія супернічаюць супраць іншых пар на аснове нацыянальнасці, непазбежна паказвае на тое, што яны прадстаўляюць свае краіны. Гэта кардынальна супярэчыць шырэйшаму падыходу, узгодненаму МАК і МПК, які забараняе прадстаўніцтва расейскай ці беларускай дзяржавы на міжнародных спартовых спаборніцтвах, выключаючы тым самым каманды з гэтых краін», – гаворыцца ў сумеснай заяве ўкраінскага боку.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.

Алімпіяда-2024 пройдзе з 26 ліпеня па 11 жніўня.