Усе навіны

Міністр спорту Францыі: «Не – параду расійскай дзяржавы на Сене на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды»

22 сакавіка, 15:00

Міністр спорту Францыі Амелі Удэа-Кастэра адрэагавала на словы прадстаўніцы МЗС РФ Марыі Захаравай, якая сказала, што МАК сваімі дзеяннямі «скаціўся да расізму і неанацызму».

«Гэта недарэчна. Словы, скарыстаныя Захаравай, шакуюць, яны недарэчныя. Думаю, МАК і МПК былі дакладнымі і паслядоўнымі ў сваіх рашэннях, каб гарантаваць, што Расія не будзе ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Алімпіяды.

Расіяне і беларусы павінны не падтрымліваць захопніцкую вайну пад кіраўніцтвам Расіі ва Украіне, не мець ніякай сувязі з ваеннымі ці дзяржаўнымі ўстановамі. Што мы хочам сказаць: не – параду расійскай дэлегацыі, расійскай дзяржавы на Сене ў рамках цырымоніі адкрыцця», – сказала Удэа-Кастэра.