Усе навіны

Кіраўнік Падліковай палаты Францыі: «Да гэтага часу не ведаем, колькі будзе каштаваць Алімпіяда – 3, 4 або 5 млрд еўра»

27 сакавіка, 15:52

Кіраўнік Падліковай палаты Францыі П'ер Масковічы расказаў, колькі дзяржава патраціць на правядзенне Алімпіяды ў Парыжы.

«Мы да гэтага часу не ведаем, колькі абыдзецца Алімпіяда. Але гэтыя Гульні будуць каштаваць 3, 4 ці 5 мільярдаў еўра», – сказаў Масковічы.

Раней Францыя ацэньвала, што Алімпіяда будзе каштаваць каля 3 млрд еўра. Агульны кошт складзе каля 9 млрд., у тым ліку недзяржаўныя сродкі.

Выдаткі на гульні часта растуць на апошніх этапах падрыхтоўкі, паколькі зʼяўляюцца пазабюджэтныя выдаткі або неабходныя дадатковыя сродкі для паскарэння незавершаных будаўнічых работ.