Усе навіны

Пераможцам Гульняў БРІКС выплацяць па 3 886 долараў, сярэбраным прызёрам – па 1 943 долары, бронзавым – па 1 166

28 красавіка, 12:50

Згодна з праектам пастановы расійскага Міністэрства спорту, былі вызначаны сумы прызавых для медалістаў Гульняў БРІКС 2024 года.

Пераможцы спаборніцтваў атрымаюць па 3886 долараў (358,4 тысячы расійскіх рублёў). За срэбра спартсменам выплацяць па 1 943 долары (179,2 тысячы рублёў), за бронзавы медаль – па 1 166 долараў (107,5 тысячы).

Трэнерам атлетаў за перамогу збіраюцца выплаціць па 1 860 долараў (171,5 тысячы расійскіх рублёў), за сярэбраны медаль – па 927 долараў (85,5 тысячы рублёў), за бронзавы – па 555 долараў (51,2 тысячы).

Гульні БРІКС пройдуць у Казані з 11 па 24 чэрвеня.