Tribuna/Іншыя/Блогі/Мастаку пагражае 4 гады турмы за тату на неваляшцы. Яго карціны пра расійскі спорт у 2013 годзе сталі прадказаннем

Мастаку пагражае 4 гады турмы за тату на неваляшцы. Яго карціны пра расійскі спорт у 2013 годзе сталі прадказаннем

І ў Расіі спорт па-за палітыкай.

16 лютага, 03:07
Мастаку пагражае 4 гады турмы за тату на неваляшцы. Яго карціны пра расійскі спорт у 2013 годзе сталі прадказаннем

Васіль Сланоў – сібірскі мастак, вядомы сваімі іранічнымі працамі на тэму таго, што адбываецца ў Расіі. Сярод яго твораў мядзведзі-інваліды ў ватоўках з ордэнамі, дзіцячыя соскі з калючага дроту і неваляшка з турэмнымі татуіроўкамі. Апошнюю мастак прэзентаваў на выставе ў Краснаярску «Gulag-Toys» у кастрычніку 2023-га. Сярод іншых татуіровак на неваляшцы былі намаляваныя васьміканцовыя зоркі з сіне-белымі промнямі. У Расіі яны лічацца сімвалам прызнанай у гэтай краіне экстрэмісцкай арганізацыі АУЕ (крымінальная субкультура, удзельнікі якой трымаюцца турэмных парадкаў).

Выстаўленую на «Gulag-Toys» неваляшку суд кваліфікаваў як «публічную дэманстрацыю сімволікі экстрэмісцкіх арганізацый» і прызначыў штраф у адну тысячу расійскіх рублёў (35 беларускіх). Цацку загадалі знішчыць. Невядома, ці знішчыў яе Слонаў, але 7 лютага да яго ў майстэрню з ператрусам прыйшлі сілавікі. Прычына – дэманстрацыя той самай неваряшкі з «экстрэмісцкай сімволікай» у інтэрнэце. На мастака завялі крымінальную справу, па якой яму пагражае да 4 гадоў калоніі. Да суда яго змясцілі пад хатні арышт.

Цікава, што ў 2013 годзе Слонаў правёў персанальную выставу «Welcome! Sochi-2014» прысвечаную на той момант будучым зімовым Алімпійскім гульням у Расіі. На малюнках аўтар сумясціў балалайку з аўтаматам Калашнікава, снегавіка – з танкам. З-пад маскі белага мядзведзіка-талісмана выглядваў Сталін, Чабурашка быў у выяве сілавіка. Пяць алімпійскіх кольцаў ператвараліся то ў танкавыя гусеніцы, то ў калючы дрот, то ў шыбеніцу. Подпісы «Welcome! Sochi-2014» былі зроблены трафарэтам, як на ваенных аб'ектах:

Здаецца, што яго карціны 10-гадовай даўніны пра Расію і яе спорт актуальныя і сёння. Праўда, цяпер часткай гэтага спорту з'яўляюцца і беларускія атлеты.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты