Tribuna/Іншыя/Блогі/Яшчэ адзін беларускі палітык прадэманстраваў сваю форму ў паважным узросце. А яшчэ перадаў чэлендж рэжымнаму міністру абароны

Яшчэ адзін беларускі палітык прадэманстраваў сваю форму ў паважным узросце. А яшчэ перадаў чэлендж рэжымнаму міністру абароны

Здаецца, той не гатоў.

28 лютага, 14:55
Яшчэ адзін беларускі палітык прадэманстраваў сваю форму ў паважным узросце. А яшчэ перадаў чэлендж рэжымнаму міністру абароны

Анатоль Лябедзька – вядомы беларускі палітык. Да 2018 года быў лідарам Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У 2015 годзе вылучаў сваю кандыдатуру на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах, але не змог сабраць неабходную колькасць подпісаў.

Цяпер палітыку 62 гады, але ён дагэтуль у выдатнай форме. 28 лютага ў яго інстаграме зʼявілась відэа, дзе ён выконвае 48 «пракатаў». Праўда, палічыць іх не атрымаецца – відэа Лябедзькі абрэзана.

Ролік ён апублікаваў у адказ 58-гадоваму беларускаму эканамісту Яраславу Раманчуку, які на пачатку студзеня на камеру падцягнуўся 48 разоў.

Затое ў подпісе да відэа Лябедзька выклікаў прыняць спартовы чэлендж рэжымнага міністра абароны Віктара Хрэніна. Кіраўніку арміі Лукашэнкі зараз 52 гады, але, здаецца, ягоная фізічная падрыхтоўка вымушае жадаць лепшага:

Ці хацелі б убачыць спартыўныя навыкі Хрэніна?

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты