Tribuna/Іншыя/Блогі/Акцыі ў падтрымку Андрэя Гнёта прайшлі ў двух еўрапейскіх сталіцах, а ў Белградзе вісяць плакаты з яго выявай

Акцыі ў падтрымку Андрэя Гнёта прайшлі ў двух еўрапейскіх сталіцах, а ў Белградзе вісяць плакаты з яго выявай

Беларусы ўсімі сіламі ратуюць мужчыну ад экстрадыцыі.

8 сакавіка, 13:50
Акцыі ў падтрымку Андрэя Гнёта прайшлі ў двух еўрапейскіх сталіцах, а ў Белградзе вісяць плакаты з яго выявай

Андрэй Гнёт – рэжысёр, адзін з заснавальнікаў ініцыятывы SOS BY, аб'яднання спартоўцаў, якія падтрымалі дэмакратычныя змены ў Беларусі і рашуча выступілі супраць гвалту сілавікоў пасля выбараў 20-га. Андрэй пакінуў Беларусь у чэрвені 2021-га, а 19 лютага 2024-га стала вядома, што ў Бялградзе прайшоў суд (прычым разглядалі ўжо апеляцыю) аб магчымай экстрадыцыі ў Беларусь рэжысёра Андрэя Гнёта.

Ён знаходзіцца за кратамі ў сталіцы Сербіі з 30 кастрычніка 2023 года – тады Гнёт быў затрыманы проста ў аэрапорце пасля прылёту. Арышт адбыўся праз запрос беларускага боку ў Інтэрпол, нагодай для гэтага стала нібыта ўхіленне ад сплаты падаткаў – распаўсюджанае абвінавачванне для затрымання палітычных актывістаў. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

Па просьбе Кацярыны Сныцінай у Лондане і Берліне прайшлі акцыі салідарнасці з Гнётам у некалькіх еўрапейскіх сталіцах. У сталіцы Англіі неабыякавыя беларусы сабраліся каля сербскай амбасады:

У Берліне акцыя адбывалася таксама каля амбасады Сербіі:

А менавіта ў Белградзе на вуліцах з'явіліся плакаты, на якіх размешчаны заклік вызваліць беларуса:

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты