Tribuna/Іншыя/Блогі/Глеб назваў жонку мамашай, Мiлеўскi і тут выдаў крынж. Нечаканыя віншаванкі з 8 сакавіка

Глеб назваў жонку мамашай, Мiлеўскi і тут выдаў крынж. Нечаканыя віншаванкі з 8 сакавіка

«Да апошняга ўздыху», шэсць цюльпанаў у Жодзiне.

9 сакавіка, 06:00
Глеб назваў жонку мамашай, Мiлеўскi і тут выдаў крынж. Нечаканыя віншаванкі з 8 сакавіка

8 сакавіка адзначаецца Міжнародны жаночы дзень, якi быў прыдуманы ў гонар салідарнасці жанчын у барацьбе за іх правы і эмансіпацыю. Але з гадамі ў Беларусi ён стаў з большага проста выходным, калi мужчыны робяць жанчынам нейкiя традыцыйныя падарункi i зычаць, па cутнасцi, быць слабымi, перакручваючы сутнасць свята.

Многія клубы і спартсмены ў Беларусi таксама апубліквалi віншавальныя пасты ў сваіх сацыяльных сетках. У шэрагу выпадкаў атрымалася зусiм ужо банальна, а дзесьцi, шчыра кажучы, навалiлi крынжу. Пакажам i пару такiх, i iншыя прыклады.

«Тарпеда-БелАЗ» адправiла свайго брамніка Паўла Прышывалку на вуліцу – ён падарыў шэсць цюльпанаў выпадковым жанчынам і запрасiў іх на гульні. Цяпер брамнiк чакае «на шэсць чалавек болей» на трыбунах.

У сям'і Аляксандра Глеба адразу тры жанчыны: жонка Святлана, дачкі Аляксандра і Арына. Кожная атрымала свой букет цюльпанаў.

Але Святлану здзівіў зварот Глеба – ён назваў жонку «Мамашай». Але з-за букета яна на гэта не пакрыўдзілася.

Віншаванне апублікаваў Арцём Мілеўскі, якi ў апошнi час выдае сумнеўны кантэнт.

Ён сказаў прыгожыя словы падзякі жанчынам, якія служаць ва ўкраінскім войску і супрацьстаяць Расii, што развязала вайну. Але iншая частка спiча бянтэжыць: Мiлеўскi галоўным пажаданнем для дзяўчын выказаў «быць простымi, каб з вамi было лёгка» – фактычна пазычыў падладжвацца пад мужчын.

У галоўнага трэнера «Іслачы» Дзмітрыя Камароўскага i яго жонкi Кацярыны тры дачкі – малодшая нарадзілася крыху больш за месяц таму. 8 сакавiка жонка выклала вось такое фота з букетам на плячы ў мужа.

Абаронца «Кайсара» Руслан Юдзянкоў выклаў фота са сваiмi жонкай і дачкой – ды паабяцаў «біцца за іх шчасце і любоў да апошняга ўздыху».

Вось такім фота з жонкай Юліяй падзяліўся галоўны трэнер «Атырау» Віталь Жукоўскі – немалы збор букетаў на фоне.

Сямейнае віншаванне ў сторыс пакінуў Станіслаў Драгун.

У Аляксея Кудзіна тры дачкі. Кожная атрымала па букеціку і салодкім падарунку.

А кідальніца кап’я Таццяна Халадовіч так узрадавалася падарункам, што выканала танец пад расiйскую папсу ў выкананнi сяброўкі.

Старшы трэнер мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне Раман Сінічэнка напiсаў, што яны з падапечнымi гатовыя перавярнуць свет для дзяўчын – i апублiкаваў перавернутае фота.

А беларуская бягуха зборнай Польшчы Крысцiна Цiманоўская нагадала пра важнасць любовi да сябе.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты