Tribuna/Іншыя/Блогі/Вядомыя беларускія спартсмены зноў паўдзельнічалі ў акцыі ў падрымку беларуса, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь

Вядомыя беларускія спартсмены зноў паўдзельнічалі ў акцыі ў падрымку беларуса, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь

На гэты раз у Варшаве.

21 сакавіка, 18:58
1
Вядомыя беларускія спартсмены зноў паўдзельнічалі ў акцыі ў падрымку беларуса, якому пагражае экстрадыцыя ў Беларусь

Каля амбасады Сербіі ў Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку Андрэя Гнёта.

На дэманстрацыі прысутнічалі беларускія спартоўцы: плаўчыха Аляксандра Герасіменя, самбісты Сцяпан Папоў і Васіль Вайцяховіч, баксёр Іван Ганін і экс-гулец «Тарпеда-БелАЗ» Сяргей Прыжанкоў:

Раней падобныя акцыі адбываліся ў Берліне і Лондане, а іх ініцыятарам была беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна.

Нагадаем, Гнёт - адзін са стваральнікаў Свабоднага аб'яднання спартсменаў SOS BY. Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 у аэрапорце Белграда на запыт рэжыму Лукашэнкі. Ужо пяты месяц Андрэй Гнёт знаходзіцца ў сербскай турме. Яму пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты