Tribuna/Веславанне/Блогі/Тысячы людзей у захапленнi ад беларускай параатлеткi – вядзе актыўнае жыццё на калясцы i расказвае пра гэта ў сацсетках

Тысячы людзей у захапленнi ад беларускай параатлеткi – вядзе актыўнае жыццё на калясцы i расказвае пра гэта ў сацсетках

Матывацыя ад Крысціны Сульжыцкай.

25 лістапада, 13:00
Тысячы людзей у захапленнi ад беларускай параатлеткi – вядзе актыўнае жыццё на калясцы i расказвае пра гэта ў сацсетках

Крысціна Сульжыцкая – 22-гадовая дзяўчына з Мінска. Яна нарадзілася з захворваннем пазваночніка, з-за чаго далей узнiклi праблемы з нагамі. Таму з шасці гадоў дзяўчына перамяшчаецца ў асноўным на інваліднай калясцы. Па словах Крысціны, яе захворванне невылечна.

Дыягназ не перашкодзiў Крысціне наведваць дзіцячы садок, вучыцца ў школе, якую дзяўчына скончыла ў 2019 годзе. Цяпер яна – студэнтка чацвёртага курса БДУФК.

А яшчэ Сульжыцкая шмат займаецца спортам. 9 гадоў яна прысвяцiла танцам, таксама шукала сябе ў тэнісе, лыжах і фехтаванні. Мяркуючы па фатаграфіях, дзяўчына таксама спрабавала сябе ў плаваннi i боксе.

Аднак галоўных поспехаў Сульжыцкая дасягнула ў веславанні – яна мае званне майстра спорту i ўваходзiць у пераменны склад паралiмпiйскай зборнай Беларусi. Дзяўчына спаборнiчае на байдарцы ў класе KL1 – для атлетаў, у якіх абмежаваная функцыя тулава і не працуюць ногі. Крысціна удзельнічала ў Кубку свету, неаднаразова ўдзельнiчала ў мiжнародных турнірыах ў Расіi, дзе брала медалi.

А яшчэ Крысціна актыўна вядзе свой TikTok, дзе ёсць i пара вiдэа з мiльённымi праглядамi. У акаўнце дзяўчына расказвае пра сваё жыццё, камунікуе з падпісчыкамі і здымае трэнды.

Нядаўна 200 тысяч лайкаў i больш за 3,5 тысячы каментарыяў з падтрымкай i захапленнем набрало вiдэа з Крысцiнай у Instagram. У ролiку яна спрытна адольвае прыступкi на калясцы i прызнаецца, што на Новы год хацела б дасягнуць лiчбы ў 50 тысяч падпiсчыкаў у TikTok – зараз iх 43,8 тысячы. Вы можаце дапамагчы па спасылцы.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты