Усе навіны

Алькарас, Надаль, Цыцыпас згуляюць на мужчынскім Выніковым турніры па тэнісе

3 лістапада 2022, 15:11

Вызначыўся поўны спіс удзельнікаў сёлетняга мужчынскага Выніковага турніру ATP па тэнісе.

На Выніковым турніры ATP у 2022 годзе згуляюць: Карлас Алькарас (Іспанія), Рафаэль Надаль (Іспанія), Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя), Каспер Рууд (Нарвегія), Данііл Мядзведзеў, Фелікс Ожэ-Альясім (Канада), Андрэй Рублёў, Новак Джокавіч (Сербія).

Алькарас і Ожэ-Альясім дэбютуюць на турніры.

Васьмёрку ўдзельнікаў разаб'юць на дзве групы па чатыры тэнісісты. На працягу групавога раунда ўсе ўдзельнікі кожнай групы правядуць вочныя матчы.

Турнір стартуе 13 лістапада.