Усе навіны

Экс-дзявятая ракетка свету расiянiн Часнакоў пра Сабаленка: «Лічыў яе адным з прэтэндэнтаў на перамогу ва «Уімблдоне»

6 лістапада 2022, 18:21

Экс-дзявятая ракетка свету расіянін Андрэй Часнакоў пракаментаваў для «Зеркала» гульню 7-й ракеткі свету Арыны Сабаленкі ў гэтым сезоне. Нагадаем, што беларуская гуляе на выніковым турніры WTA у ЗША. У паўфінале Сабаленка сустрэнецца з 1-й ракеткай свету полькай Ігай Швентэк.

«Я ўпершыню ўбачыў Сабаленку на адным з турніраў гадоў 6-7 таму. Знаёмы трэнер папрасіў зірнуць на яе гульню. Памятаю, Арына адбівала ўсе мячы, але вельмі рэдка пападала ў корт. Яшчэ ў той момант падумаў: калі б у дзяўчыны была стабільнасць і надзейнасць, якая патрэбная ўсім тэнісістам, то яна магла б прэтэндаваць на добрыя вынікі і пазіцыю ў рэйтынгу. У 2017-м годзе Сабаленка ўпершыню гуляла ў фінале турніру WTA. Яна саступіла Шарапавай, але, мне здаецца, з таго моманту пачалося ўзыходжанне па-беларуску. Патрапленне ў фінал дае ўпэўненасць.

Мінулы і пазамінулы сезоны атрымаліся ў Сабаленкі лепш за гэты. Магчыма, даюць аб сябе адчуваць калатнеча з санкцыямі. Лічыў Сабаленку адным з прэтэндэнтаў на выйгрыш «Уімблдона». Але потым беларусаў і расейцаў не дапусцілі (яны былі адхіленыя ад турніру ў адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі – заўв. Tribuna.com) – гэта не магло не выбіць з каляіны.

У Арыны няма абарончых удараў. Яна гуляе вельмі агрэсіўна, атакуе са ўсіх мячоў. Гэта яе стыль, Іншая справа, што беларуская часам робіць каласальную колькасць памылак. Сапернікі гэтым карыстаюцца. Была б стабільнасць – Сабаленка знаходзілася б вышэй у рэйтынгу. Напрыклад, першай ракетцы свету Швентэк яна прайграла ў гэтым сезоне ва ўсіх чатырох матчах. Але былі і паразы ў сустрэчах са значна менш рэйтынгавымі тэнісісткамі. Не чакаў», – сказаў Часнакоў.

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS