Усе навіны

Сабаленка стала трэцяй тэнісісткай у XXI стагоддзі, якая на адным турніры абгуляла першую, другую і трэцюю ракеткі свету

7 лістапада 2022, 09:03

Арына Сабаленка стала трэцяй тэнісісткай у XXI стагоддзі, якая на адным турніры перамагла першую, другую і трэцюю ракеткі свету.

Нагадаем, што на выніковым турніры WTA беларуска была мацнейшай за Онс Жабер (другі нумар сусветнага рэйтынгу) з Туніса і Джэсіку Пегула (трэці нумары сусветнага рэйтынгу) з ЗША, а ў паўфінале перамагла польку Ігу Швентак, якая ўзначальвае рэйтынг.

Раней у XXI стагоддзі такое ўдавалася толькі Венус Уільямс (выніковы турнір WTA 2008, пераможаны Сафіна, Янковіч і С.Уільямс) і Серэне Уільямс (Маямі 2002, Хінгіс, В. Уільямс, Капрыяці).

❤️ Новыя дадаткі Tribuna.com! Самыя хуткія навіны спорту | Android | iOS