Усе навіны

Зборная Канады па тэнісе ўпершыню ў гісторыі выйграла Кубак Дэвіса

27 лістапада 2022, 20:38

Зборная Канады па тэнісе выйграла Кубак Дэвіса, абгуляўшы ў фінале Аўстралію.

Канада атрымала перамогу з лікам 0:2. Канадцы ўпершыню ў гісторыі ўзялі гэты трафей.

Гэта быў першы фінал турніру з 1990 года, у якім згулялі каманды не з Еўропы (тады за чэмпіёнскі трафей змагаліся ЗША і Аўстралія).

Зборная Канады другі раз згуляла ў фінале каманднага турніру. У 2019 годзе яна пацярпела паражэнне ад Іспаніі.

Нагадаем, што Канада сёлета прайграла ў кваліфікацыі, але атрымала wild card у фінальны этап пасля адхілення зборнай Расіі з-за вайны.

Кубак Дэвіса

Малага, Іспанія

22 - 27 лістапада 2022

Крытыя корты, хард

Фінал

Аўстралія ​​Канада 0:2

Дзяніс Шапавалаў (Канада) – Танасі Кокінакіс (Аўстралія) – 6:2, 6:4

Фелікс Ожэ-Альясім (Канада) – Алекс дэ Мінаур (Аўстралія) – 6:3, 6:4