Усе навіны

6 тэнісістаў з Іспаніі, Казахстана, Сербіі і Венгрыі выступяць на выставачным турніры ў Расіі

1 снежня 2022, 14:26

З 1 па 4 снежня ў Санкт-Пецярбургу пройдзе выставачны тэнісны турнір «Трафеі Паўночнай Пальміры».

У прыватнасці, на ім выступяць спартсмены з Венгрыі, Казахстана, Сербіі і Іспаніі.

Яны ўваходзяць у топ-100 сваіх рэйтынгаў.

Спіс удзельнікаў:

Юлія Пуцінцава (Казахстан, №51 WTA)

Ласла Дьере (Сербія, №70 ATP)

Мартан Фучовіч (Венгрыя, №87 ATP)

Ганна Бондар (Венгрыя, №79 WTA)

Педра Марцінес (Іспанія, №62 ATP)

Бернабе Сапата Міралес (Іспанія, №72 ATP)

Аслан Карацаў (Расія)

Анастасія Гасанава (Расія)

Анастасія Патапава (Расія)

Каміла Рахімава (Расія)

Віталя Дзячэнка (Расія)

Яўген Данскі (Расія)

Нагадаем, што многія расійскія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.