Усе навіны

Эшлі Барці атрымала ўзнагароду The Down Award

11 снежня 2022, 20:43

Былая першая ракетка свету Эшлі Барці атрымала ўзнагароду The Down Award, якая штогод уручаецца Залай славы спорту Аўстраліі.

Узнагароду The Down Award уручаюць спартсмену або камандзе, якая найбольш натхняла краіну сваімі выступленнямі і прыкладам.

У студзені гэтага года Барці выйграла свой трэці турнір тытул Вялікага Шлема – Australian Open. А напрыканцы сакавіка аўстралійка паведаміла, што завяршае кар'еру.

У 2019 годзе Барці таксама заваявала ўзнагароду The Down Award. У тым годзе яна выйграла Ралан Гарос.