Усе навіны

Адэлаіда (WTA): Марозава і Сабаленка выйшлі ў 1/8 фіналу ў парах, Сасновіч і славачка Міхалікава выбылі

2 студзеня 2023, 11:03

На турніры ў Адэлаідзе (WTA) прайшлі матчы першага круга (1/16 фіналу) парнага разраду.

Дуэт беларускіх тэнісістак Арыны Сабаленкі і Лідзіі Марозавай здолелі прайсці ў наступную стадыю, пара Аляксандры Сасновіч і славачкі Тэрэзы Міхалікавай свой матч прайграла і выбыла з турніру.

Ганна Бондар (Венгрыя), Аксана Калашнікава (Грузія) – Лiдзія Марозава (Беларусь), Арына Сабаленка (Беларусь) – 6:4, 4:6, 8:10

Мiрыам Каладзiева (Чэхiя), Маркета Вандроўшава (Чэхiя) – Аляксандра Сасновiч (Беларусь), Тэрэза Мiхалiкава (Славакiя) – 7:6, 6:4