Усе навіны

Сабаленка выйграла першыя чатыры чвэрцьфіналы турніру «Вялікага шлема», да яе гэта рабілі толькі 5 тэнісістак

25 студзеня 2023, 17:43

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ў матчы 1/4 фіналу Australian Open абыграла Донну Векіч (6:3, 6:2) і выйшла ў паўфінал.

Сабаленка чацвёрты раз гуляла ў чвэрцьфінале турніру «Вялікага шлема» – усе чатыры разы паспяхова.

Да яе першыя чатыры чвэрцьфіналы выйгралі толькі пяць тэнісістак: Эн Джонс, Білі Джын Кінг, Крыс Эверт, Алена Дзяменцьева, а таксама Наомі Асака.

У 1/2 фіналу Сабаленка згуляе з Магдай Лінет. Раней беларуска не выходзіла ў фінал турніру «Вялікага шлема».