Усе навіны

Азаранка пра фота бацькі Джокавіча з Z і партрэтам Пуціна: «Не ведаю, чаго вы хочаце. Чамусьці вы працягваеце ўцягваць гульцоў у тое, што з імі не звязана»

26 студзеня 2023, 16:05
1

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка адказала на пытанне аб паводзінах Срджана Джокавіча, бацькі 21-разовага чэмпіёна турніраў «Вялікага шлема» Новака Джокавіча.

Срджан Джокавіч у ноч на 26 студзеня пазіраваў на відэа з чалавекам, які прыйшоў на Australian Open са сцягам Расіі з партрэтам Уладзіміра Пуціна і ў футболцы з літарай Z, сімвалам падтрымкі акупацыйнай арміі Расіі, якая з 24 лютага працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі. Такая сімволіка афіцыйна забаронена на турніры.

– Я ўпэўнены, што нават калі б вы не зазіралі ў сацыяльныя сеткі, вы ўбачылі, што ўчора ўвечары адбыўся інцыдэнт з бацькам Новака. Ці цяжка вам, калі вы выходзіце на корт, выкінуць усе гэтыя рэчы з галавы? Як вы думаеце, ці ёсць іншыя гульцы, на якіх гэта ўплывае?

– На іншых гульцоў уплывае тое, пра што вы мяне пытаеце?

– Адцягненне ўвагі, пастаянныя навіны і гутаркі аб праблемах.

– Навіны зыходзяць ад каго?

– Ну, ад усіх, з сацыяльных сетак.

– Вы тут і кажаце пра гэта проста зараз, так што, відавочна, гэта тэма, якую вы жадаеце працягваць уздымаць, уздымаць і уздымаць (усміхаецца).

Я не ведаю, што вы жадаеце ад мяне пачуць.

– Вы можаце цалкам дыстанцыявацца? Хвалюе Ці гэта вас наогул? Думаеце вы пра гэта? Як калега-гулец, думаеце вы пра тое, як цяжка гэта можа быць для Новака?

– Я наогул не ведаю, якое дачыненне гэта мае да Новака, калі шчыра, дык што...

Я сёння размаўляла з ахоўнікам, які кожны дзень праводзіў мяне на трэніроўку. Я ведаю яго шмат гадоў. Я проста спытала яго, што гэта быў за iнцыдэнт. Ён мне растлумачыў.

Я не ведаю, што вы, хлопцы, хочаце, каб мы з гэтым зрабілі. Пагаварыць пра гэта? Я не ведаю, якая мэта таго, што пра гэта ўвесь час кажуць. Гэтыя інцыдэнты, якія, на мой погляд, не маюць ніякага дачынення да гульцоў, але вы нейкім чынам працягваеце ўцягваць у гэта гульцоў.

Дык якая тут мэта? Я думаю, гэтае пытанне трэба задаваць сабе, а не мне, – сказала Азаранка.