Усе навіны

Сабаленка пра забарону абазначэння прыналежнасці да Беларусі: «Акей. Я думаю, усе па-ранейшаму ведаюць, што я беларускі гулец»

28 студзеня 2023, 16:53
2

Пераможца Australian Open Арына Сабаленка выказалася наконт выступу ў нейтральным статусе.

– У пятніцу вы сказалі, што калі вы выйграеце, то скажаце, якое гэта – выйграць як нейтральны спартсмен. Я задаю гэтае пытанне зноў. Ці дзіўна гэта – выйграць і не мець недзе свайго сцяга, не мець BLR на трафеі пасля свайго імя? Гэта нешта адбірае?

– Прабачце, я не зразумела пытанне.

– Вам забаронена мець надпіс «Беларусь» дзе-небудзь на стадыёне.

– Акей.

– Цікава, ці адымае гэта нешта ад таго, чаго вы дасягнулі, ці зменіць гэта нешта дома?

– Я думаю, што ўсе па-ранейшаму ведаюць, што я беларускі гулец. Вось і ўсё, – сказала Сабаленка.

Нагадаем, Сабаленка з'яўляецца падпісанткай прарэжымнага ліста спартсменаў.