Усе навіны

Сабаленка пра перамогу на AO: «Думаю, да гэтага найлепшы дзень у мяне быў, калі я сустрэла Кальцова»

28 студзеня 2023, 17:23

Пераможца Australian Open Арына Сабаленка падзялілася ўражаннямі ад перамогі на турніры.

– Прайшло 10 гадоў з тых часоў, як Віка [Азаранка] выйграла тут [трафей]. Якую ролю адыграла Віка, апярэдзіўшы вас? Які ўплыў яна аказала на вас?

– 10 гадоў – гэта шмат. Шчыра кажучы, я не вельмі сачыла за тэнісам, калі яна выйграла Australian Open. Але, канешне, наяўнасць вялікага гульца з маёй краіны дапамагла мне паверыць у тое, што я магу дабіцца поспеху. Калі яна змагла, думала я, то, напэўна, і я змагу.

– Вы сказалі, што гэта найлепшы дзень у вашым жыцці. А які дзень быў найлепшым у вашым жыцці да гэтага?

– Я думаю, калі я сустрэла свайго бойфрэнда [Канстанцiна Кальцова]. Я думаю, ён будзе глядзець гэта інтэрв’ю, – сказала Сабаленка, пасля чаго даслала ў камеру паветраныя пацалункi.

Нагадаем, Сабаленка з'яўляецца падпісанткай прарэжымнага ліста спартсменаў.