Усе навіны

Мадэльер Варламаў: «Сабаленка настолькі па-дурному выглядае ў рушачках! Падобная трошкі нават да трансвестыта»

30 студзеня 2023, 14:44
2

Мадэльер Саша Варламаў у эфіры YouTube-шоу «Обычное утро» пракаментаваў вобраз Арыны Сабаленка на фотасесіі пасля перамогі на Australian Open.

– Мне вельмі сімпатычная гэтая жанчына. Але яна настолькі па-дурному выглядае ў гэтых рушачках і рамантычных аборачках! Я не ведаю, які вар'ят на яе гэта надзеў. Калі сёння ў модзе спартыўны стыль, чаму яна не ў спартыўным адзенні або ў адзенні пасля спорту? Ёсць такі стыль «пасля спорту», і ён сёння тут лідзіруе. А так – ну паглядзіце, ну што гэта. Падобная трошкі нават да трансвестыта.

– А яе не можа апраўдваць тое, што яна заўсёды ў спартыўным стылі? І ёй жадаецца пабыць жаноцкай, стаць на абцасы.

– Няхай застаецца сабой. А што дрэннага ў спорце? Чаму яна здразіла свайму стылю? Чаму яна здрадзіла таму стылю, які зрабіў з яе чэмпіёнку?

– Ну, хочацца як жанчыне абцасы, сукенку, рушы…

– Ну і хто яна ў гэтай сукенцы? Жахліва. Яна мне вельмі сімпатычная як чалавек, але ў сваiм вобразе, у сваёй атмасферы. Хто ёй прапанаваў гэта? Хто яе пераканаў? Я думаю, што гэта было ў першы і апошні раз у яе жыцці, што яна так выглядала. Бо гэта абсалютна не сучасна. Выглядае як жанчына, якая спрабуе весці бяздзейны лад жыцця ў фільмах XIX стагоддзя, – сказаў Варламаў.