Усе навіны

Беларус Івашка ў першым крузе турніру ў Даласе сустрэнецца з амерыканцам Сокам

5 лютага 2023, 12:17

ATP апублікавала сетку турніру катэгорыі ATP-250 у Даласе, які пройдзе з 6 па 12 лютага.

Першы нумар пасеву атрымаў амерыканец Тэйлар Фрытц. Другім сеяным стаў яго суайчыннік Фрэнсіс Тыяфа. Абодва гульца, як і канадзец Дзяніс Шапавалаў і серб Міямір Кецмановіч пачнуць барацьбу за тытул з другога раўнда.

Беларус Ілля Івашка ў першым крузе сустрэнецца з прадстаўніком ЗША Джэкам Сокам, які атрымаў уайлд-кард. Пятаму сеянаму Джону Існеру трэба будзе правесці матч з Чун Сін Цэнам.