Усе навіны

Рутэнка пра прыезд Сабаленка ў Беларусь пасля перамогі на AO: «Тут яе дом. Таму я ўпэўнены, што яна прыедзе»

8 лютага 2023, 15:44

Кіраўнік Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка выказаў упэўненасць, што Арына Сабаленка павінна прыехаць у Беларусь пасля перамогі на Australian Open.

– Можа, ёсць шанец, што яна прыедзе, можа, нават з кубкам?

– Яна прыязджае заўсёды дадому. Тут яе дом. Таму я ўпэўнены, што яна прыедзе. Кубак у яе, наколькі я ведаю, застаецца.

Вельмі шчыльны графік, лагістыка зараз вельмі складаная – безумоўна, ёй прасцей зараз паехаць адразу ў той бок, дзе яна будзе прымаць удзел у наступным турніры.

Я ўпэўнены, што Арына прыедзе дадому. Не ведаю, калі гэта будзе – у бліжэйшы час ці крыху пазней – але я ўпэўнены, што гэта будзе, – сказаў Рутэнка.