Усе навіны

Надаль упершыню за 18 гадоў пакіне топ-10 сусветнага рэйтынгу АТР

1 сакавіка 2023, 20:44

Экс-першая ракетка свету Рафаэль Надаль упершыню за 18 гадоў пакіне топ-10 сусветнага рэйтынгу АТР.

З-за таго, што 36-гадовы іспанец не згуляе на турнірах у Індыян Уэлс і Маямі, у яго згарыць вялікая колькасць ачкоў, якія ён не зможа абараніць. У тым ліку - 600 ачкоў за паўфінал Індыян Уэлс-2022.

У топ-10 сусветнага рэйтынгу АТР Надаль дэбютаваў 25 красавіка 2005 года і з тых часоў яго ні разу не пакідаў.