Усе навіны

Арына Сабаленка: «Выдатна быць адной з найлепшых тэнісістак свету. Выйграваць – вельмі прыемна»

18 сакавіка 2023, 12:01

Арына Сабаленка адказала на пытанне, ці было ёй лёгка ўявіць сябе ў фінале ў Індыян-Уэлс. Там яна згуляе з Аленай Рыбакінай з Казахстана.

«Не скажу, што лёгка. Проста ў мяне зараз ёсць разуменне, што я фаварытка турніру. Адна з іх.

Я гэта разумею, але не засяроджваюся на гэтым. Мне ўсё роўна трэба працаваць і паказваць свой тэніс. Я пераключаюся на тое, што мне трэба рабіць, каб дабрацца да фіналу.

Цяпер я выдатна сябе адчуваю, але пры гэтым разумею, што гэта не назаўжды. Таму я і працую – каб змагацца і перамагаць, нават калі ўсё складаецца не на маю карысць.

Выдатна быць адной з лепшых тэнісістак. Але я хачу і надалей працаваць. Жадаю і далей паказваць лепшую гульню, перамагаць. Выйграваць – вельмі прыемна», – сказала Сабаленка.