Усе навіны

Азаранка пра крытыку Швёнтак на адрас WTA: «Параіла б ёй паглядзець на тое, што было зроблена, перш чым даваць каментары»

22 сакавіка 2023, 20:27
1

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка адказала на крытыку першай ракеткі свету Ігі Швёнтак у адрас WTA.

«Відавочна, што ёсць некаторыя гульцы, у якіх ёсць нейкія іншыя пачуцці і паводзіны. Увогуле, я не зусім падзяляю меркаванне Ігі. Я б параіла ёй паглядзець, што было зроблена, перш чым даваць каментары. Відавочна, што, як чалец Рады гульцоў, я буду радая падаць усе тыя факты, якія былі зробленыя. І я думаю, што гэта быў бы больш прыдатны спосаб правесці гэтую размову», – сказала Азаранка.