Усе навіны

Чэшская тэнісістка Квітава: «Расіян і беларусаў не павінна быць на Алімпіядзе»

1 красавіка 2023, 12:26

Чэшская тэнісістка Петра Квітава пракаментавала рашэнне «Уімблдона» дапусціць расіян і беларусаў да турніру пад нейтральным сцягам.

– Я заўсёды казала, што я супраць вайны. Вядома, я проста больш хвалююся за ўкраінцаў.

Я разумею, што «Уімблдону» было цяжка летась з-за пазбаўлення ачкоў.

Я думаю, што ім (расіянам і беларусам — заўв.) не варта дазваляць гуляць на Алімпіядзе. Проста я крыху больш схіляюся на бок украінцаў

— Хацелася б растлумачыць — вы лічыце, што яны не павінны гуляць на «Уімблдоне» ці наогул у туры?

— На Алімпіядзе іх дакладна не павінна быць. Лічу, што Алімпіяда — сімвал міру. Гэта мяне непакоіць.

І я вельмі шаную тое, што летась «Уімблдон» іх не дапусціў, — сказала Квітава.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.