Усе навіны

Іга Швёнтак: «Прайшло ўжо больш за год з пачатку вайны, а ў тэнісе мы дзейнічаем зусім не так, каб аслабіць напружанасць»

10 красавіка 2023, 18:25

Першая ракетка свету Іга Швёнтак распавяла, як вайна ва Украіне паўплывала на стасункі тэнісістаў у туры.

«Перш за ўсё, напружанасць у распранальні. Гульцы не зусім разумелі, як лавіраваць у гэтым канфлікце.

Гэта адбывалася яшчэ і таму, што не было лідара, кіраўніка, каб абодва бакі адчувалі сябе пачутымі, і некаторыя гульцы разумелі, што яны не могуць, напрыклад, прадстаўляць сваю краіну або паказваць, што яны падтрымліваюць расейскую каманду, як гэта адбылося нядаўна.

Прайшло ўжо больш за год з пачатку вайны, а ў тэнісе мы дзейнічаем зусім не так, каб аслабіць напружанасць.

Яна хутчэй падаграваецца тым, што няма людзей, якія маглі б эфектыўна кіраваць сітуацыяй.

Будзь яны, было б крыху лягчэй функцыянаваць у асяроддзі, дзе сустракаюцца людзі з розных краін, з рознымі поглядамі, і ў першую чаргу расейскія тэнісісткі сустракаюцца з украінскімі», – сказала Швёнтак.