Усе навіны

Арына Сабаленка: «Наступны раз са Швентэк я буду крыху спакайнейшай на яе падачы і буду разумець, што атрымаю шмат шанцаў і не трэба прыспешваць падзеі»

24 красавіка 2023, 16:55

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка падзялілася меркаваннем аб матчы з Ігай Швентэк у фінале турніру ў Штутгарце.

– Думаю, што на хардзе ў мяне больш шанцаў супраць Ігі. Ён крыху хутчэй, таму я магу больш на яе ціснуць.

На грунце ў мяне ўсё роўна было шмат шанцаў. Я проста імі не скарысталася. Гуляла не вельмі добра. Дакладней добра, але ў той жа час шмат памылялася, калі ў мяне быў час на ўдар і я магла на яе ціснуць.

Зразумела, у паядынках супраць яе на грунце больш розыгрышаў, таму што ў яе дадатковы час. Яна добра рухаецца. Таму гуляць супраць яе на грунце крыху больш складана.

– Вас знервавала, што вы не змаглі зрабіць брэйк? Здалося, што ў вас былі шанцы, і перад матчам вы, мусіць, чакалі, што зможаце зрабіць брэйк?

– Так, думаю, падача не яе зброю. У мяне было шмат шанцаў на яе падачы, але я не зладзілася. Мне здаецца, я кожны раз занадта старалася. Я шмат пра гэта думала, таму мне не ўдалося зрабіць брэйк. Напэўна, наступным разам я буду крыху спакайней на яе падачы і буду разумець, што атрымаю шмат шанцаў і не трэба прыспешваць падзеі, – сказала Сабаленка.