Усе навіны

Беларускія і расійскія тэнісісты для ўдзелу ва «Уімблдоне» гарантавалі, што не будуць публічна падтрымліваць рэжымы сваіх краін і вайну

25 красавіка 2023, 21:30

Некаторыя з расійскіх і беларускіх тэнісістаў падпісалі персанальныя дэкларацыі, якія дазволяць ім выступіць на «Уімблдоне» ў нейтральным статусе, паведамляе Reuters.

Для таго, каб быць дапушчанымі да спаборніцтваў расіяне і беларусы павінны прытрымлівацца нейтралітэту, не рабіць любых заяваў у падтрымку вайны ці рэжымаў, якія яе вядуць, а таксама адмовіцца ад спансіравання з боку сваіх дзяржаў ці дзяржаўных кампаній.

«Гульцы могуць падпісаць дэкларацыі да канца тэрміна падачы заявак. Не буду дзяліцца падрабязнасцямі, хто менавіта, але шэраг гульцоў ужо падпісаў дэкларацыі. Яны цалкам усведамляюць, пад чым падпісваюцца», – пракаментавала рашэнне генеральны дырэктар Усеанглійскага тэніснага клуба Салі Болтан.