Усе навіны

Арына Сабаленка: «Пачала разумець, што не зрабіла нічога дрэннага для Украіны. Гэта не мая віна, не віна расійскіх і беларускіх спартсменаў»

9 траўня, 21:50

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№2 WTA) расказала, ці змянілася нешта для яе пасля ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну, якое адбылося 24 лютага 2022 года з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Ці змянілася што-небудзь для мяне? Гэта складанае пытанне, таму што ўсё, што я хацела б сказаць, можна абыграць. Складана сказаць. Што менавіта вы маеце на ўвазе пад «змянілася»?

Тыя, хто ненавідзеў нас раней, я не ведаю, за нашу краіну, за тое, адкуль мы родам, яны да гэтага часу нас ненавідзяць. Гэта не змянілася, і я не думаю, што зменіцца праз сітуацыю.

Я шчаслівая, што нам дазволілі гуляць, што WTA робіць усё магчымае, каб як мага лепш справіцца з гэтай сітуацыяй. Так, неяк так.

Адзінае, што змянілася для мяне: не тое, каб я перастала думаць пра гэта, проста пачала канцэнтравацца на сабе і разумець, што я не зрабіла нічога дрэннага для Украіны, гэта не мая віна, не віна расійскіх і беларускіх спартсменаў.

Мы проста спартсмены, якія могуць рабіць тое, што яны могуць, і якія проста займаюцца спортам. Гэта адзінае, што дапамагае мне захоўваць канцэнтрацыю і проста гуляць у тэніс.

Гэта адзіная змена. Усё астатняе як я магу змяніць? Гэта вайна.

Не бывае так, што ўчора яны нас ненавідзяць, а сёння любяць, не. Усё адбываецца так, як адбываецца. На жаль, мы ніяк не можам паўплываць на сітуацыю. Так, горш за ўсё тое, што людзі чакаюць ад нас нечага, а мы нічога не можам зрабіць. Гэта горш за ўсё ў гэтай сітуацыі», – сказала Сабаленка.