Усе навіны

Арына Сабаленка: «Калі б я магла, то спыніла б вайну. Адчуваю, што спорт не павінен быць у палітыцы»

26 траўня, 17:08

Беларуска Арына Сабаленка напярэдадні матча з украінкай Мартай Касцюк падзялілася меркаваннем пра адносіны з украінскімі спартсменамі.

У першым крузе «Ралан Гарос» Сабаленка сустрэнецца з украінкай Мартай Касцюк.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 года Расея працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

– Калі б я магла, я спыніла б вайну.

Думаю, што калі яны [украінскія спарсмены] будуць паціскаць рукі рускім і беларусам, то яны атрымаюць так шмат паведамленняў ад заўзятараў са сваёй краіны.

Таму я нібыта разумею, чаму яны гэтага не робяць. У той самы час я адчуваю, што спорт не павінен быць у палітыцы. Мы проста спартсмены. Калі ім добра без поціскаў рукі, я задаволеная, – сказала Сабаленка.

Нагадаем, што раней Касцюк неаднаразова адмаўлялася паціскаць руку беларускім спартсменкам, а таксама выказвалася пра Арыну Сабаленку і яе пазіцыю.