Усе навіны

Сабаленка згуляе з Шымановіч у другім крузе «Ралан Гарос»

28 траўня, 14:40

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка згуляе з іншай прадстаўніцай Беларусі Ірынай Шымановіч у другім крузе «Ралан Гарос».

Сабаленка сёння перамагла ўкраінку Марту Касцюк (6:3, 6:2), а Шымановіч была мацнейшай за венгерку Панну Удвардзі (6:7, 6:3, 6:1).

Нагадаем, што для Шымановіч дадзены «Ралан Гарос» з'яўляецца першым турнірам «Вялікага шлема» ў карʼеры.