Усе навіны

Арына Сабаленка: «Ні расійскія, ні беларускія спартсмены вайну не падтрымліваюць. Як мы можам падтрымаць яе?»

28 траўня, 17:31

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка адказала на пытанне журналіста пра тое, што адбываецца ва Украіне.

– Па выніках турніру вы можаце стаць першай ракеткай свету. Як першая ракетка свету вы павінны быць узорам для пераймання. Думаю, вы ўжо з'яўляецеся ўзорам для пераймання для многіх людзей, для многіх тэнісістаў свету. Першая ракетка свету – вельмі складаны статус. Якое вашае пасланне свету? Сітуацыя з украінскімі гульцамі паказвае, што вы выкручваецеся так, як быццам украінцы вас ненавідзяць, але яны не казалі, што ненавідзяць вас. Адзінае, што яны хочуць ведаць ад вас: вы асуджаеце вайну ці падтрымліваеце вайну. Гэта адзінае, што жадаюць пачуць украінскія гульцы. Але вы пазбягаеце гэтага пытання. Вы прыдумляеце розныя адказы. Вось вы кажаце, што гэта палітыка, хаця ракеты запускаюць з Беларусі, не выбіраючы, палітык гэта ці тэнісіст. Якое вашае пасланне ў якасці першай ракеткай свету? Дзякуй.

– Па-першае, я не кажу, што яны кажуць, што ненавідзяць мяне.

– Вы рабілі. Вы так рабілі шмат разоў.

– Не, але паслухайце. Па-першае, калі мне задаюць пытанне аб украінцах, мяне пытаюцца, маўляў, дык ты ведаеш, што яны цябе ненавідзяць? Таму я адказваю на пытанне, што калі яны мяне ненавідзяць, дык я нічога падобнага не адчуваю.

Пра ваенную сітуацыю я шмат разоў казала: ніхто ў гэтым свеце, ні расійскія спартсмены, ні беларускія спартсмены вайну не падтрымліваюць. Ніхто. Як мы можам падтрымаць вайну? Ніхто, нармальныя людзі ніколі яе не падтрымаюць.

Чаму мы павінны гучна казаць, што адзін плюс адзін – гэта два. Вядома, мы не падтрымліваем вайну. Калі б гэта магло нейкім чынам паўплываць на вайну, калі б гэта магло спыніць яе, мы б гэта зрабілі. Але, нажаль, гэта не ў нашых руках. Гэта частка пра украінцаў, – сказала Сабаленка.